Дзяржаўнаму статусу беларускай мовы – 20 гадоў

26.01.2010 

Дзяржаўнаму статусу беларускай мовы – 20 гадоў Алег ТрусаўРоўна 20 год назад, 26 студзеня 1990 г., Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах БССР», які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай у Беларусі. Дакладней, адзінай дзяржаўнай. Надзвычай смелы для тагачаснай Беларусі закон быў ухвалены менавіта партыйнымі бонзамі.

«У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Беларускай ССР», – абвяшчаў закон.

Нядзіўна – пачынаючы з часоў «застою», у Беларусі не было ніводнага беларускамоўнага класа. Матчыну мову вывучалі з 4 да 8 класа, вызвалялі ад яе ўсіх ахвочых і нават беларускую літаратуру чыталі па-руску.

У дакуменце вызначаліся тэрмiны пераходу розных сфер жыцця рэспублікі на беларускую мову, якая мусіла атрымаць усебаковае развiццё. Так, тры гады давалася на пераход на мову сфераў культуры, навукі і СМІ, у аб’явы і гандаль, 3 – 5 гадоў – на засвойванне яе афіцыйнымі асобамі і чыноўнікамі, перавод на яе з’ездаў і канферэнцый, 5 – на беларусізацыю сістэмы справаводства, медыцыны, тэхнічнай дакументацыі і сферы абслугоўвання, 10 – сістэму судаводства, юрыдычнай сферы і ўсёй сістэмы адукацыі.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў лічыць галоўнай памылкай адраджэнцаў на пачатку 1990-х, што «не з таго пачалі». «Трэба было спачатку брацца не за школы, а за універсітэты. Калі б мы за два гады перавялі ўсе універсітэты на беларускую мову, школы б самі перайшлі, як гэта адбылося ва Украіне. Паўнавартасную беларускамоўную сістэму вышэйшай адукацыі цалкам рэальна было зрабіць за пяць год. І разбурыць яе потым было б вельмі цяжка, бо, напрыклад, тыя выкладчыкі, якія пачалі чытаць лекцыі па-беларуску тады, працягваюць і цяпер».

Алег Трусаў заўважае, што ў параўнанні з 1990 годам стан беларускай мовы ў Беларусі значна палепшыўся. «Цяпер у Мінску ўсё ж шэсць беларускамоўных гімназій, ужо не кажучы пра тое, што мову абавязкова вывучаюць з першага класа, ва ўсіх універсітэтах. Ну, і галоўнае дасягненне, што за гэтыя 20 год адносіны да мовы змяніліся ад адмоўных да станоўчых. Калі ў 1982-м я цалкам перайшоў на беларускую мову, то першыя пяць гадоў адчуваў сябе, мякка кажучы, не вельмі ёмка. Апошнія ж 10 год я, наадварот, пачуваюся цудоўна. Таксісты мяне бясплатна возяць. Самыя розныя людзі – ад міліцыі да КДБ – робяць кампліменты».

По матэрыялах TUT.by

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Дзяржаўнаму статусу беларускай мовы – 20 гадоў
Читайте все статьи на Карте сайта

infolio (посетитель):
сб, 30/01/2010 - 23:04

"Алег Трусаў заўважае, што ў параўнанні з 1990 годам стан беларускай мовы ў Беларусі значна палепшыўся. «Цяпер у Мінску ўсё ж шэсць беларускамоўных гімназій, ужо не кажучы пра тое, што мову абавязкова вывучаюць з першага класа, ва ўсіх універсітэтах. Ну, і галоўнае дасягненне, ..."
Дзякую Алегу, з вялікім натхненнем прачытаў гэтае аптымістычнае паведамленне, бо спачатку збіраўся цытату "продолжить таким образом. Но, однако, сын мой, изучавший в университете даже математический анадиз на "роднай мове" с энтузиазмом, как и его жена ответили при переписи так:
-Национальность? -Беларус.
-Родной язык? - РУССКИЙ.
Сам я, помнится, в те известные годы, рассказывал в начальной школе информатику на белорусском языке, "і вельмі прыемна, што пачаткоўцы мяне папраўлялі, бо прыходзілася карыстацца слоўнікам". Праўда ўсё гэта "раптам кудысьці знікла". Мая жонка - з Астраханскай вобласці, мякка кажучы, здзівілася такому "дасягненню". З павагай, яго стары знаёмы, М.інфоліякрат.

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.