Навагодняе віншаванне міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова педагагічнай грамадскасці

5.01.2010 

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр РадзькоўДарагія калегі!

Сардэчна віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Шчыра дзякую за руплівую і бескарыслівую працу, за настаўніцкую вытрымку, мудрасць і педагагічны талент.

Адукацыя з’яўляецца найвялікшым набыткам і нашай нацыянальнай гордасцю. У ёй закладзены магутны патэнцыял развіцця эканомікі, дзяржавы ў цэлым.

Звяртаючыся да дзяцей на навагоднім дабрачынным свяце, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: «У гэты няпросты час, калі мы будуем сваю краіну, мы стараемся стварыць усе ўмовы, каб вы былі разумнымі, прыгожымі і шчаслівымі, каб вы любілі сваю Радзіму». Дзяржаўная адукацыйная палітыка накіравана на тое, каб кожны грамадзянін мог атрымаць глыбокія веды, рэалізаваць свае здольнасці, развіць у сабе таленты. Гэта накладае на ўсіх нас асабістую адказнасць за навучанне і выхаванне духоўна багатай моладзі, прымушае думаць маштабна, адчуваць сябе дзяржаўным чалавекам, якому выпала пачэсная місія навучаць, выхоўваць, фарміраваць годнага сваёй Айчыны грамадзяніна.

Мэтанакіравана ідзе працэс павышэння сацыяльнага статуса педагагічных работнікаў, які звязаны не проста з павышэннем аплаты працы, але і з пераходам на новыя крытэрыі ацэнкі дзейнасці настаўніка, у залежнасці ад яго асобасных і прафесійных дасягненняў, здольнасці бесперапынна ўдасканальваць свой багаж ведаў і педагагічнае майстэрства. На дзяржаўным узроўні заахвочваецца ініцыятыва, прафесіяналізм, імкненне да інавацыйнага развіцця.

Адыходзячы год быў адзначаны яскравымі падзеямі ў жыцці педагогаў. Наша сістэма адукацыі набыла стабільны і ўстойлівы ход свайго развіцця.

Адбыўся форум міністраў адукацыі краін СНД, на якім было засведчана, што беларуская сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі, захоўваючы статус «кузніцы рабочых кадраў», дынамічна развіваецца і застаецца адной з лепшых у свеце. Яна выконвае найважнейшую эканамічную функцыю – аднаўляе кваліфікаваныя працоўныя рэзервы і выступае як галіна, ад эфектыўнасці якой залежыць развіццё ўсёй эканомікі.

Была праведзена сумесная калегія з міністэрствам адукацыі і навукі Расіі па пытаннях стварэння адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Мы пераканаліся, што беларускі вопыт у галіне адукацыі паспяхова выкарыстоўваюць калегі з краін Садружнасці.

Мы няўхільна ідзём па шляху паступовага ўдасканальвання нарматыўнай і прававой базы сістэмы адукацыі, стварэння прынцыпова новага прававога дакумента – Кодэкса аб адукацыі, які ўжо прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Перакананы, што і ў Новым 2010 годзе вы будзеце з годнасцю выконваць сваю настаўніцкую місію, знаходзіцца ў цэнтры грамадскага жыцця краіны, з’яўляцца правадніком ведаў, культуры і гуманітарных каштоўнасцей.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, натхнення ў педагагічна-навуковай дзейнасці, асабістага шчасця, прыемных навагодніх святаў, дабра і ўдачы!

З шанаваннем і павагай
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь
А.М. Радьзькоў

Афіцыйны сайт міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Навагодняе віншаванне міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова педагагічнай грамадскасці
Читайте все статьи на Карте сайта