Мікалай Чаргінец прапануе стварыць курсы беларускай мовы і заклікае прадставіць льготы іх наведнікам

13.01.2012 

Мікалай Чаргінец прапануе стварыць курсы беларускай мовы і заклікае прадставіць льготы іх наведнікамДосыць рэдка, але бываюць выпадкі, калі чыноўнікі і кіраўнікі высокага рангу выказваюць заклапочанасць сучасным станам беларускай мовы і культуры. Падобныя словы і рэальныя справы супадаюць не заўсёды. Аднак нават словы ў падтрымку нацыянальнай мовы і культуры цяпер гучаць настолькі рэдка, што вартыя ўвагі нават самі па сабе.

Першы з падобных выпадкаў – сам факт таго, што міністр культуры Павел Латушка размаўляе на роднай мове. Не на трасянцы, а на літаратурнай мове. І не раз у пяцігодку па неабходнасці. Пагадзіцеся, хіба не дзіва – беларускамоўны міністр у сучаснай Беларусі?

Другі выпадак – мінулагодняя заява міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча адносна двухмоўя. «У нас двухмоўе трактуецца як права грамадзян выбіраць мову, – патлумачыў міністр. – Але асабіста я лічу, што трэба трактаваць інакш: двухмоўе – гэта абавязак кожнага ведаць, валодаць на ўзроўні базавай школы і адной, і другой мовамі». Галоўнай прычынай цяперашняга пройгрышу ў барацьбе за беларускую мову міністр назваў «нежаданне бацькоў», каб іх дзеці вучыліся па-беларуску. Разгортваць тэму Сяргей Маскевіч не стаў, таму ці не звязана, на яго думку, такое нежаданне са спецыфікай айчыннай дзяржаўнай палітыкі, мы не даведаліся. Якім чынам міністр плануе ўкараняць свае погляды ва ўстановах адукацыі, таксама невядома. Але і за гэта дзякуй.

Трэці выпадак – напрыканцы мінулага года з цікавай заявай выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Ён адзначыў неабходнасць стварэння курсаў беларускай мовы. Для іх наведнікаў пісьменнік прапанаваў увесці льготы. Напрыклад, скараціць працоўны дзень на адну гадзіну.

На днях, 11 студзеня 2012 года, Мікалай Чаргінец на прэс-канферэнцыі паўтарыў ініцыятыву:

– Мы занепакоены тым, што складана ў школе набраць беларускамоўны клас, што дзяцей, якія навучаюцца на беларускай мове, будзе не дваццаць, а пяць. Да, ў такім класе дзяржава панясе пэўныя страты ў матэрыяльным плане. Але затое падтрымае рух, каб людзей вучылі на беларускай мове. – адзначыў ён.

– Нам трэба зрабіць усё, каб беларуская мова гучала нараўне з рускай. Мы штогод, а калі-нікалі і некалькі разоў у год робім розным інстанцыям прапановы па развіцці і ўмацаванню пазіцый беларускай мовы… Напрыклад, мы рэкамендавалі шэрагу арганізацый, і ваенным, і грамадзянскім, і камерцыйным кампаніям, і дзяржаўным органам, паступова ўводзіць курсы беларускай мовы, але ні ў якім разе прымусова туды нікога не цягнуць. Правесці адпаведную тлумачальную работу. І пайсці нават на тое, каб на гадзіну раней дазволіць заканчваць працу тым, хто наведвае курсы беларускай мовы. З тым, каб яны хадзілі вывучаць беларускую мову.

Мікалай Чаргінец заявіў таксама, што наспела неабходнасць дазволіць бібліятэкам набываць кнігі недзяржаўных выдавецтваў.

Нагадаем, што Мікалай Чаргінец не з’яўляецца дысідэнтам і кіруе лаяльным да ўлады саюзам пісьменнікаў. Сябе ён адносіць да рускамоўных беларускіх пісьменнікаў, якія клапоцяцца аб развіцці беларускай мовы. У час прэс-канферэнцыі, калі пытанні яму задавалі па-беларуску, ён некалькі разоў прасіў калег удакладніць пераклад пытанняў на рускую мову. Недастатковую ступень валодання беларускай мовай ён патлумачыў неспрыяльнымі абставінамі, у тым ліку адукацыйнымі – вучыўся ў пасляваенны час, калі бліжэйшай да дома была рускамоўная школа, дзе «выкладалася беларуская на ўзроўні нямецкай – двойчы на тыдзень».

Агучаная Мікалаем Чаргінцом ініцыятыва стварыць курсы беларускай мовы на прадпрыемствах у нашых умовах гучыць дастаткова фантастычна. Прапанова скараціць наведнікам курсаў працоўны дзень выцясняе ініцыятыву з жанра навуковай фантастыкі у фантастыку ўвогуле. Тады што стаіць за гэтымі фактамі – выпадковасць, сігнал улады або ўласная ініцыятыва асобных дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў? Ніякіх практычных крокаў з боку дзяржавы няма. Вышэйшае кіраўніцтва дык увогуле папікае навуковую і творчую інтэлігенцыю за бяздзейнасць. Маўляў, ні звышрэнтабельны праект прыдумаць не можа, ні другую «Вайну і мір» напісаць, дык навошта яна ўвогуле? Таму мы схіляемся да думкі, што ніякіх сур’ёзных наступстваў згаданая ініцыятыва мець не будзе. Аднак клопат аб развіцці нацыянальнай мовы і культуры дзяржава нібыта выказала.

Сказанае не робіць агучаныя ініцыятывы неактуальнымі. Пазіцыя міністраў і «прымкнуўшага да іх» старшыні саюза пісьменнікаў, заслугоўвае ўвагі. Калі б яны і на практыцы паспрыялі рэалізацыі агучаных ініцыятыў, такія дзеянні заслугоўвалі б да таго ж вялікай павагі.

Напрыканцы адзначым, што нават гэтыя заявы выклікалі занепакоенасць… расійскага інфармацыйнага агенства Regnum. Агенства, што адрозніваецца агрэсіўнай інфармацыйнай палітыкай у рэчышчы рускага шавінізма, паспела ўбачыць у прэс-канферэнцыі Мікаля Чаргінца амаль што канец света, а дакладней «чарговую «непрымусовую» беларусізацыю».

Паводле матэрыялаў БелАПАН, REGNUM і газеты «Звязда».

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Мікалай Чаргінец прапануе стварыць курсы беларускай мовы і заклікае прадставіць льготы іх наведнікам
Читайте все статьи на Карте сайта

infolio (посетитель):
пн, 16/01/2012 - 00:11

"Другі выпадак – мінулагодняя заява міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча адносна двухмоўя. «У нас двухмоўе трактуецца як права грамадзян выбіраць мову, – патлумачыў міністр. – Але асабіста я лічу, што трэба трактаваць інакш: двухмоўе – гэта абавязак кожнага ведаць, валодаць на ўзроўні базавай школы і адной, і другой мовамі». Галоўнай прычынай цяперашняга пройгрышу ў барацьбе за беларускую мову міністр назваў «нежаданне бацькоў», каб іх дзеці вучыліся па-беларуску. Разгортваць тэму ... Але і за гэта дзякуй."

Отлично помню, что вопрос на референдуме звучал так, что при положительном ответе НИКАКОЙ борьбы не понадобится, а наоборот... (при повсеместном фактическом применении русского языка предлагалось решить: Согласны ли Вы, чтобы русский язык применялся наравне с белорусским?) Наравне = это же не взамен белорусского? З павагай, Мiкола iнфолiякрат. Можа трэба было удакладнiць пытанне, накшталт: Согласны ли Вы, чтобы в Беларуси применялся родной язык наравне с русским?

"Треці выпадак – напрыканцы мінулага года з цікавай заявай выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Ён адзначыў неабходнасць стварэння курсаў беларускай мовы. Для іх наведнікаў пісьменнік прапанаваў увесці льготы. Напрыклад, скараціць працоўны дзень на адну гадзіну." Вельмi слушная прапанова, асаблiва нашым патрыётам, якiя дзеля пашырэння "на трЕцюю частку або ўтрая" iснуючага ўжывання беларускай мовы ва ўсiх патрыятычных саюзах згодны працаваць на 1 гадзiну больш (на прыватных прадпрыемствах цi ў вёсцы i так гэта бывае: ад цямна да цямна), чым ва ўсiх iншых установах. З павагай да неабыякавых. Мi.