Навагодняе віншаванне педагагічнай грамадскасці міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча Маскевіча

31.12.2010 

Навагодняе віншаванне педагагічнай грамадскасці міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча МаскевічаПаважаныя калегі!

Сардэчна віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Сваёй дзейнасцю, грамадзянскай пазіцыяй вы даказалі, што наш гістарычны выбар – незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь. Звяртаючыся да ўдзельнікаў навагодняга дабрачыннага свята ў рамках акцыі «Нашы дзеці», Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка заклікаў: «Любіце сваю краіну, сваю зямлю заўсёды, таму што на гэтай зямлі вам давядзецца будаваць свой дом, будаваць сваю краіну. Вы – наша будучыня. Я жадаю шчасця, працвітання, здароўя вам, вашым родным і блізкім, вашым педагогам, вашым бацькам. А яны сапраўды патрыёты нашай краіны, і яны гэта нядаўна даказалі».

2011 год адкрывае перад намі новыя перспектывы. Кожны з нас нясе асабістую адказнасць за навучанне і выхаванне духоўна багатай моладзі, прымушае думаць маштабна, адчуваць сябе дзяржаўным чалавекам, якому выпала пачэсная місія навучаць, выхоўваць, фарміраваць годнага сваёй Айчыны грамадзяніна.

Перакананы, што і ў Новым 2011 годзе вы будзеце з годнасцю выконваць сваю настаўніцкую місію, знаходзіцца ў цэнтры грамадскага жыцця краіны, з’яўляцца актыўнымі прапагандыстамі ведаў, культуры і гуманітарных каштоўнасцей.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, натхнення ў педагагічна-навуковай дзейнасці, асабістага шчасця, дабра і ўдачы!

З шанаваннем
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь
С.А. Маскевіч

Афіцыйны сайт міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Навагодняе віншаванне педагагічнай грамадскасці міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча Маскевіча
Читайте все статьи на Карте сайта