Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўніка

27.09.2011 

Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўніка...праз некалькі дзён на Алімпе педагагічнага майстэрства педагогаў з’явіцца новая «зорка»

Гэтымі днямі ў сталіцы праходзіць фінальны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Журы ўжо ацаніла адукацыйныя праекты яго ўдзельнікаў, у мінулым засталося для фіналістаў правядзенне ўрокаў у незнаёмых класах і псіхолага-педагагічнае тэсціраванне.

Традыцыйна ў фінальную частку рэспубліканскіх спаборніцтваў трапляюць яркія харызматычныя настаўнікі, людзі з творчым мысленнем і нестандартнымі метадамі работы. І трапіць да такога педагога − вялікая ўдача для дзіцяці, але шанцуе, на жаль, не ўсім. ...Больш за тое, выпадковых людзей у педагогіцы становіцца ўсё больш: адна з прычын гэтай з’явы − масавасць вышэйшай адукацыі і жаданне маладых людзей атрымаць не прафесію на ўсё жыццё, а толькі займець дыплом.

Яшчэ старажытныя грэкі казалі: «Калі кравец дрэнны − то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік − то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей». Аднак ці можа «выпадковы» настаўнік выхаваць адукаваную асобу? Пытанне з кшталту рытарычных...

Рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Пётр Кухарчык лічыць, што прыкладна 70 працэнтаў іх студэнтаў падыходзілі да выбару будучай прафесіі свядома, а 30 працэнтаў − гэта маладыя людзі, якія проста прыйшлі, каб атрымаць дыплом. Прычым дастаткова многа маладых людзей паступаюць ва ўніверсітэт, не маючы добрай падрыхтоўкі і належнага запасу ведаў. Студэнт прыходзіць ва ўніверсітэт з «дзявяткай» ці «дзясяткай» у атэстаце, але рашыць прасцейшую задачу не можа. Ці не таму за мінулы навучальны год з універсітэта былі адлічаны 956 чалавек (з дзённай, завочнай, бюджэтнай і платнай формаў навучання)?

− На даволі сумныя высновы наводзяць нас вынікі рэктарскай праверкі падрыхтоўкі студэнтаў-першакурснікаў, − прызнаўся Пётр Кухарчык на сустрэчы з фіналістамі конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў. − Для прыкладу, сярэдні бал дыктоўкі па дзесяцібальнай шкале склаў па беларускай мове ўсяго 3 балы. Пры гэтым сярэдні бал сертыфікатаў ЦТ быў 38,9 бала, а сярэдні бал атэстата − 7,6. Дыктоўка складалася з двухсот слоў. Па рускай мове сярэдні бал па кантрольнай рабоце склаў 3,3, сярэдні бал сертыфікатаў ЦТ − 34,2, а сярэдні бал атэстата − 6,7. Як бачым, бал нашай дыктоўкі і бал сертыфікату цэнтралізаванага тэсціравання ў значна большай ступені карэлююць паміж сабой, чым бал дыктоўкі і сярэдняга бала атэстата. Між іншым, ёсць шмат прыкладаў, калі менавіта школьны атэстат дазваляе абітурыенту дацягнуцца да прахаднога бала: у агульнай суме балаў будучага студэнта яго «вага» аказваецца вырашальнай.

У сярэдзіне верасня Пётр Кухарчык прымаў удзел у першым у гісторыі форуме рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы, які праходзіў у Кіеве, і сабраў прадстаўнікоў 12 краін свету. Тэмай форуму сталі праблемы падрыхтоўкі новага настаўніка для аб’яднанай Еўропы. Паважаныя прафесары з Літвы, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Чэхіі, Украіны шмат гаварылі пра высокую місію настаўніка ў грамадстве, яго невысокі статус і пра тое, што менавіта педагог нясе адказнасць за ўзровень духоўнасці ў соцыуме.

− Я хачу сказаць, што падзенне прэстыжу прафесіі настаўніка − гэта не толькі наша, але і агульнаеўрапейская праблема, − падкрэсліў Пётр Кухарчык. − Рэктар Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта прафесар Альгірдас Гайжуціс сказаў, што раней у Літве заўсёды здымалі капялюш перад настаўнікам, ксяндзом і ўрачом. Але сітуацыя сур’ёзна змянілася, прычым не толькі ў Літве. У грамадстве няма пазітыўнага бачання школы, не падкрэсліваецца выключнасць місіянерскай прафесіі настаўніка. Прыгадайце, што нам даводзіцца пастаянна чуць з розных крыніц інфармацыі: Беларусі востра патрэбныя спецыялісты па ІТ-тэхналогіях, па ядзернай энергетыцы, інжынеры. Няўжо настаўнікі грамадству патрэбныя менш?

Між іншым, у Вільнюскім педагагічным універсітэце два гады таму быў уведзены экзамен для будучых педагогаў на матывацыю, і яго эфектам там засталіся ўсе задаволеныя. У Беларусі папярэдні прафадбор практыкуецца пакуль толькі пры паступленні на звышпрэстыжныя ў моладзі спецыяльнасці − такія, як «Міжнародныя адносіны», «Дзяржаўнае кіраванне», «Журналістыка»... А чаму не правяраюць на прафесійную прыдатнасць будучых педагогаў? Няўжо іх памылка з выбарам прафесіі мае меншую цану для грамадства? Ці хтосьці баіцца, што ў гэтым выпадку на педагагічных спецыяльнасцях увогуле застануцца незапоўненыя месцы? Няўжо не разумеюць, што менавіта ад узроўню інтэлекту і прафесійнага майстэрства настаўніка ў многім залежыць якасць падрыхтоўкі будучых інжынераў, урачоў, праграмістаў, эканамістаў − гэта значыць, тых спецыялістаў, якія вызначаюць аблічча ўсёй краіны? Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўніка...

Нельга не закрануць і яшчэ адзін аспект: апошнія гады колькасць студэнтаў—платнікаў у нашай краіне пастаянна расла, не сталі выключэннем і педагагічныя спецыяльнасці. Але наколькі апраўдана з маральнага пункту погляду рыхтаваць за грошы будучых педагогаў, тым больш што на платную форму навучання праходзяць абітурыенты з дастаткова нізкімі баламі? На дзённым аддзяленні ў педуніверсітэце амаль кожны другі студэнт аплачвае сваё навучанне...Многія са студэнтаў, якія навучаюцца на платнай аснове, не ўтойваюць, што яны не збіраюцца займацца педагагічнай дзейнасцю.

Рэктар Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта лічыць, што не варта ганяцца ні за грашыма, ні за колькасцю студэнтаў. У Беларускім дзяржпедуніверсітэце таксама многія выкладчыкі падзяляюць думку, што нельга гнацца за колькасцю. Сёння патрэбны не «вал», а штучная падрыхтоўка будучых спецыялістаў у педагогіцы, каб кожны студэнт загадзя ведаў будучае месца сваёй працы, часцей бываў у школе, мог знайсці агульную мову не толькі са сваімі вучнямі, але і з іх бацькамі. Інакш сітуацыя ніколі не зменіцца: універсітэты будуць па-ранейшаму выпускаць тысячы дыпламаваных спецыялістаў, а ў школах будуць скардзіцца на недахоп высокапрафесійных кадраў.

Між іншым, фіналісты конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў, многія з якіх з’яўляюцца выхаванцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, прызналіся яго рэктару, чаго асабіста ім не хапіла, калі давялося прыступіць пасля заканчэння навучання да педагагічнай дзейнасці, − практычных ведаў па псіхалогіі і методыцы выкладання. Хацелася б, каб больш увагі падчас навучання надавалася практычным заняткам, каб студэнты больш часу праводзілі на ўроках вопытных педагогаў, каб у іх перад вачыма былі наглядныя прыклады прафесійнага майстэрства, якое хацелася б пераймаць. Гэта вельмі важна, бо школа і педагагічны ўніверсітэт павінны існаваць і развівацца сінхронна, а не паралельна − незалежна адно ад аднаго.

− Апошнім часам адукацыйная сістэма захапілася муштраваннем дзіцяці на вынік, але дзіця павінна атрымліваць ад навучання радасць, − так лічыць настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 99 горада Мінска, уладальніца ганаровага звання «Мінчанін года», фіналістка рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» Юлія Бялова. − Наша задача заключаецца не ў тым, каб нашпігаваць вучня інфармацыяй, а ў тым, каб падрыхтаваць яго да жыцця, максімальна садзейнічаць самавыражэнню асобы, спрыяць сацыяльнай мабільнасці сваіх выхаванцаў. Інавацыйная школа − гэта школа пошуку. Якасць адукацыі − гэта ў тым ліку і адсутнасць страху ў вучня здзейсніць памылку, быць незразумелым. Дзеці павінны ўмець гаварыць, адстойваць свой пункт погляду. Але далёка не ўсе адукаваныя спецыялісты могуць даступна і цікава падаць інфармацыю, а таксама прасоўваць свае ідэі. Кажуць, што жыццё дае чалавеку тры радасці: сябра, каханне і работу. Мне жыццё падарыла любімую працу, якая прымушае мысліць творча і нестандартна.

Настаўніца матэматыкі і інфарматыкі сярэдняй школы № 1 Драгічына Алена Пратасевіч, таксама фіналістка рэспубліканскага конкурсу, якой давялося выступаць перад студэнтамі пятага курса матэматычнага факультэта БДПУ, упэўнена, што, калі ваш сусед не ведае, напрыклад, тэарэмы Піфагора, вялікай бяды ў гэтым няма. А вось калі ў яго адсутнічаюць уяўленні аб нормах маралі − гэта ўжо катастрофа, у якой далёка не апошнюю ролю адыграў школьны настаўнік.

− Існуе памылковае меркаванне, што выхаваннем павінен займацца толькі класны кіраўнік, бо, напрыклад, матэматык сустракаецца з вучнямі значна часцей, амаль кожны дзень, і гэта проста недаравальна не выкарыстоўваць такую магчымасць для выхавання, не арганізоўваць на ўроку сітуацыі, якія будуць садзейнічаць выхаванню тых альбо іншых чалавечых каштоўнасцяў. Менавіта таму маё педагагічнае крэда − выхоўваць, навучаючы, − падкрэсліла ў сваім выступленні перад студэнтамі настаўніца. − Выхоўваць можна ўласным прыкладам, у тым ліку і сваёй любоўю да матэматыкі, але выхаваўчы патэнцыял урока абавязкова павінен увасабляцца ў жыццё.

Алена Пратасевіч лічыць, што галоўная якасць для паспяховага настаўніка − гэта крэатыўнасць, здольнасць выходзіць за межы традыцыйных падыходаў і стэрэатыпаў, уменне працаваць у інавацыйным рэжыме. Яе апаненты галоўнай якасцю для добрага педагога лічаць любоў да дзяцей і ўменне дапамагчы вучням у вырашэнні іх праблем. Прагучала і такая думка, што для таго, каб стаць Настаўнікам з вялікай літары, проста любіць дзяцей недастаткова. Настаўнік, вядома, павінен любіць дзяцей, але калі ён не прафесіянал, то на выхадзе атрымліваецца ілюзія. Трэба быць і крэатыўнымі, і нестандартна мысліць, і любіць дзяцей, але абавязкова быць пры гэтым прафесіяналам. Відавочна, што навучыцца абуджаць цікавасць да свайго прадмета і да навучання ўвогуле − адна з галоўных задач педагога.

Агульнавядомы факт: чым вышэй эрудыцыя чалавека, тым ён больш цікавы ў зносінах. Педагог павінен пастаянна пашыраць сваю эрудыцыю, каб быць цікавым для сваіх вучняў. А для гэтага неабходна знаходзіцца ў пастаянным пошуку, умець арыентавацца ў патоку інфармацыі. Раней школа была практычна адзінай крыніцай ведаў, зараз жа гэта толькі адна са шматлікіх крыніц. Таму калі настаўнік (нават пры ўмове, што свой прадмет ён ведае дасканала) не арыентуецца ў сучасным жыцці, то рызыкуе страціць аўтарытэт у сваіх вучняў. Імідж настаўніка залежыць ад таго, наколькі ён адпавядае патрэбам часу.

Алена Пратасевіч канстатавала, што праблемай нумар адзін яна лічыць адсутнасць у сучасных школьнікаў значнасці матэматычных ведаў. Асабліва ў тых, якім не трэба здаваць матэматыку на ўступных іспытах. Матэматыку невыпадкова параўноўваюць з гімнастыкай для розуму...

Яшчэ адна праблема, на якой спынілася настаўніца, − гэта праблема празмернай меркантыльнасці падрастаючага пакалення. У фінале спаборніцтваў адкрыты ўрок настаўніца праводзіла ў восьмым класе. І для таго, каб устанавіць з незнаёмай аўдыторыяй кантакт, яна задала вучням тры пытанні: якія прафесіі яны лічаць важнымі, якія прафесіі − прэстыжнымі і якую прафесію яны збіраюцца абраць для сябе? Сярод сацыяльна важных згадваліся прафесіі настаўніка, урача, стаматолага і... чамусьці эксперта-крыміналіста. Магчыма, дзякуючы шматлікім міліцэйскім серыялам. Прэстыжнай школьнікі лічаць работу эканамістаў, юрыстаў, банкіраў і менеджараў. Прыгожыя словы, за якімі стаіць нейкая работа, пра якую дзеці не маюць ніякага ўяўлення. Ці варта казаць, што сярод прафесій, пра якія мараць сённяшнія васьмікласнікі, прафесія настаўніка ўвогуле не згадвалася...

«Звязда»

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўніка
Читайте все статьи на Карте сайта

infolio (посетитель):
вт, 13/12/2011 - 16:57

Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўнікаю САбж.
Цытвтв: "− Я хачу сказаць, што падзенне прэстыжу прафесіі настаўніка − гэта не толькі наша, але і агульнаеўрапейская праблема, − падкрэсліў Пётр Кухарчык. − Рэктар Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта прафесар Альгірдас Гайжуціс сказаў, што раней у Літве заўсёды здымалі капялюш перад настаўнікам, ксяндзом і ўрачом. Але сітуацыя сур’ёзна змянілася, прычым не толькі ў Літве. У грамадстве няма пазітыўнага бачання школы, не падкрэсліваецца выключнасць місіянерскай прафесіі настаўніка. Прыгадайце, што нам даводзіцца пастаянна чуць з розных крыніц інфармацыі: Беларусі востра патрэбныя спецыялісты па ІТ-тэхналогіях, па ядзернай энергетыцы, інжынеры. Няўжо настаўнікі грамадству патрэбныя менш?

Між іншым, у Вільнюскім педагагічным універсітэце два гады таму быў уведзены экзамен для будучых педагогаў на матывацыю, і яго эфектам там засталіся ўсе задаволеныя.
"
Калi дадаць яшчэ адну думку:
«Зарплаты, разумеется, имеют большое значение для повышения престижности работы учителя. – поделился мыслями тогда ещё министр образования Александр Радьков. – Но дело, наверное, не только в зарплатах. Тем более что размер зарплаты учителя не сможет никогда сравняться с размером зарплаты успешного хирурга, программиста или бизнесмена. Нужно сразу в этом признаться. Так давайте смотреть вглубь этого вопроса, давайте вместе думать, как нам привлечь в школу толковых, умных молодых людей с активной гражданской позицией. Иначе грош цена всей нашей профориентационной и воспитательной работе. Надо искать учителей, которые получают от своей профессии удовольствие, всячески поддерживать их, поощрять и популяризировать влюблённых в свою профессию педагогов».

Перефразируем. Министр образования Александр Радьков призвал подумать, как можно сделать профессию педагога престижной, но при этом по-прежнему малооплачиваемой. Он же подсказал решение: надо найти (воспитать) таких людей, которые настолько преданы профессии, что будут счастливы уже самому факту того, что им можно работать. Таких увлечённых педагогов необходимо ставить в пример остальным.
Канец цытаты
ТО кожны зразумее, якая прафесiя самая прэстыжная, i што вельмi добра будзе, калi прэстыж такi яшчэ большsм стане, каб не працавалi ў школах толькi блiзкiя да Бога людзi, тым больш, што ў артыкуле адзначана:
"Нельга не закрануць і яшчэ адзін аспект: апошнія гады колькасць студэнтаў—платнікаў у нашай краіне пастаянна расла, не сталі выключэннем і педагагічныя спецыяльнасці. Але наколькі апраўдана з маральнага пункту погляду рыхтаваць за грошы будучых педагогаў, тым больш што на платную форму навучання праходзяць абітурыенты з дастаткова нізкімі баламі?"
Мабыць на платай аснове бацькам трэба даваць дзецям сваiм адукацыю на свой густ. З павагай да асветнiкаў i да тых хто ўжо у школе не працуе. (М. iнфолiякрат)