Новы фармат Дзён адчыненых дзвярэй у ЕГУ: «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (31.10 – 6.11.2011)

6.09.2011 

Новы фармат Дзён адчыненых дзвярэй у ЕГУ: «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (31.10 – 6.11.2011)Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 10-11 класаў, выпускнікоў школ, студэнтаў з Беларусі, Літвы ды іншых рэгіёнаў паўдзельнічаць у восеньскіх днях адчыненых дзвярэй «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ»!

Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам тыдня* наведаць па ўласным выбары лекцыі і семінары па прадметах, якія вывучаюць студэнты бакалаўрскай школы (згодна з навучальнымі планамі бакалаўрскіх праграм), у тым ліку і штодзённыя заняткі па замежных мовах, і актыўна ў іх паўдзельнічаць.

Акрамя таго, прадугледжаная разнастайная культурная праграма, якая ўключае экскурсіі па Вільні, наведванне музеяў і выставаў.

У суботу (5 лістапада) ў навучальным корпусе ЕГУ адбудзецца выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ. Вы здолееце даведацца пра навучанне ва ўніверсітэце з першых вуснаў, паразмаўляўшы з кіраўніцтвам універсітэта і бакалаўрскіх праграм, са студэнтамі і выкладчыкамі.

У нядзелю (6 лістапада) абітурыенты будуць мець магчымасць напісаць рэпетыцыйнае эсэ, здаць пробны экзамен па УМТ, праверыць свае здольнасці па кампазіцыі**.

Новы фармат Дзён адчыненых дзвярэй у ЕГУ: «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (31.10 – 6.11.2011)Увага! Для ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй беларускія абітурыенты, якія не маюць нацыянальнай літоўскай ці шэнгенскай візы, могуць атрымаць дапамогу ўніверсітэта ў працэсе падачы дакументаў на візу ў Амбасаду Літвы па запыце ЕГУ (прайсці па-за агульнай чаргой)***. Дзеля гэтага неабходна падаць заяўку на ўдзел у Днях адчыненых дзвярэй і даслаць свае пашпартныя звесткі не пазней, чым 27 верасня. Дэдлайн падачы для тых, каму візавая падтрымка не патрэбная, – 25 кастрычніка.

Удзельнічаць можна альбо ў поўным фармаце (31.10 – 06.11.2011), альбо ў скарочаным (толькі на выхадныя). У першым выпадку віза будзе выдадзеная на перыяд 31 кастрычніка – 7 лістапада, у другім – 4-7 лістапада. Фармат удзелу трэба пазначыць падчас рэгістрацыі.

* Універсітэт таксама дапаможа з жытлом – заселіць у студэнцкі інтэрнат. Выдаткі на пражыццё ў Вільні (а таксама афармленне візы і праезд) пакрываюць удзельнікі «Універсітэцкіх вакацыяў у ЕГУ».

** Вынікі рэпетыцыйных экзаменаў не будуць прымацца ў якасці экзаменацыйнных падчас паступлення.

*** На суправаджаючых асобаў візавая дапамога ўніверсітэта не разлічаная. Калі ласка, падавайце дакументы на візы самастойна.

Форма падачы заявак знаходзіцца тут.

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Новы фармат Дзён адчыненых дзвярэй у ЕГУ: «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (31.10 – 6.11.2011)
Читайте все статьи на Карте сайта