Навагодняе віншаванне міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова

14.01.2009 

Навагодняе віншаванне міністра адукацыі Аляксандра РадзьковаДарагія калегі!

Шчыра віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Прыміце словы сардэчнай удзячнасці за руплівую і бескарыслівую працу, за вашу настаўніцкую вытрымку, мудрасць і педагагічны талент.

Сёння наша сістэма адукацыі настолькі прафесійна загартаваная, узбагачоная каштоўным настаўніцкім вопытам, што дазволіла ў кароткія тэрміны стварыць якасную базу для пераходу на адзінаццацігадовае навучанне, своечасова падрыхтаваць метадычную і вучэбную літаратуру, захаваць настаўніцкі корпус, выпрацаваць аптымальны механізм размеркавання выпускнікоў, стварыць умовы для далейшага эвалюцыйнага развіцця беларускай мадэлі навучання і выхавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падкрэсліў, што школа на Беларусі павінна быць не толькі крыніцай ведаў, але і выконваць ролю важнага выхаваўчага цэнтра, задача якога –прывіваць юнаму грамадзяніну агульначалавечыя і культурныя каштоўнасці. Гэта накладае на ўсіх нас асабістую адказнасць за навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, прымушае думаць маштабна, адчуваць сябе дзяржаўным чалавекам, якому выпала пачэсная місія навучаць, выхоўваць, фарміраваць годнага сваёй Айчыны патрыёта.

Мы адказны за развіццё інтэлекту грамадства, наданне навучанню духоўнасці, напаўненне жыццёвага шляху кожнага навучэнца сэнсам.

Перакананы, што Новы 2009 год прынясе справы, асветленыя цеплынёю вашых сэрцаў, вашай спагадлівасцю і творчым запалам выкладчыцкай энергіі.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, натхнення ў педагагічна-навуковай дзейнасці, асабістага шчасця, прыемных навагодніх святаў, дабра і ўдачы!

З шанаваннем і павагай

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў

Сайт міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Навагодняе віншаванне міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова
Читайте все статьи на Карте сайта