Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 10-11 класаў, выпускнікоў школ, студэнтаў з Беларусі, Літвы ды іншых рэгіёнаў паўдзельнічаць у восеньскіх днях адчыненых дзвярэй «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ»!
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам тыдня* наведаць па ўласным выбары лекцыі і семінары па прадметах, якія вывучаюць студэнты бакалаўрскай школы (згодна з навучальнымі планамі бакалаўрскіх праграм), у тым ліку і штодзённыя заняткі па замежных мовах, і актыўна ў іх паўдзельнічаць.
Акрамя таго, прадугледжаная разнастайная культурная праграма, якая ўключае экскурсіі па Вільні, наведванне музеяў і выставаў.
У суботу (5 лістапада) ў навучальным корпусе ЕГУ адбудзецца выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ. Читать далее »