Павел Махінаў: жыццё маладога спецыяліста-настаўніка

9.10.2013 

Павел Махінаў: жыццё маладога спецыяліста-настаўніка. Фота Generation.byЯк жывецца і працуецца маладым спецыялістам па размеркаванні? Чаму яны патрапілі менавіта на гэтае месца працы? Што адносіцца да іх прафесійных абавязкаў? Якія ўмовы пражывання? Гэтымі пытаннямі зацікавіліся журналісты праекта Generation.by.

Павел Махінаў – выпускнік гістфака БДУ, які працуе настаўнікам у Бараўлянах. Яму 24 гады. Родам малады педагог з Гародні. Па-свойму яму пашчасціла: мала хто з размеркаваных настаўнікаў можа пахвастацца школай у сарака хвілінах ад сталіцы.

У заблытаных і пакручастых бараўлянскіх вуліцах мы ледзь знаходзім новенькую СШ№2, якая цалкам адсутнічае ў навігатарах. Ля школы разам з намі прыпаркавалася новенькая машынка ДАІ. «Гэта яны прыехалі правяраць, ці ў ва ўсіх дзяцей ёсць флікеры», – тлумачыць пры сустрэчы Павел і вядзе паказваць сваё месца працы.

«Школа два гады таму пабудаваная, на адкрыццё прэзідэнт прыязджаў», – працягвае экскурсію гісторык, і, як пазней высвятляецца, яшчэ і прафесійны экскурсавод.

Праз доўгія калідоры і чыстыя сцены вялікага будынка мы даходзім да класа, дзе наступныя 45 хвілін будзем разам з пятым класам вучыць гісторыю. Заходзім у кабінет з плакатам князёў ВКЛ на месцы, дзе чыноўнікі вешаюць свайго прэзідэнта, куточкам народнага побыту і матэрыяламі для пазакласных заняткаў. У шафе за шклом ляжыць цэлая калекцыя старых мабілак, нібыта намякаючы школьніку, што на ўроках тэлефонам карыстацца не варта, інакш ён можа апынуцца побач. Але насамрэч усе тэлефоны калісьці належалі самому Паўлу і ён такім чынам паказвае дзецям, што такое жывая гісторыя.

Пачынаецца ўрок. Мы падрыхтаваліся да горшага, бо малады настаўнік папярэдзіў, што гэта самы праблемны клас. Аднак па факце дзеці апынуліся вельмі цікаўнымі і па-звычайнаму шумнымі. Каб іх трохі супакоіць, раздаецца строгае «Цішыня!» і я хоцькі-няхоцькі ўздрыгваю.

Павел кожны раз прыдумляе пэўныя хітрыкі, каб зацікавіць пяціклашак. На нашым уроку, каб асвоіць новы матэрыял, дзеці дзеляцца на рэпарцёраў і герояў. Такім чынам, каб задаць пытанні першым, і, каб адказаць другім, і тым і тым варта прачытаць новы параграф. Сам жа настаўнік пераўвасабляецца ў вядоўцу перадачы навін.

«Гэты крэатыў дапамагае жыць у школе. Без яго я б не вытрымаў ніводнага дня», – кажа настаўнік.

Пасля працы мы ідзем глядзець жыллё маладога настаўніка. Двухпакаёвую бараўлянскую кватэру ў 20 хвілінах ад школы Павел дзеліць з сям’ёй калегі. Пакой, у якім жыве малады спецыяліст, па-мінімалісцку абстаўлены: стол, крэсла ды ложак.

У студэнцкія часы Паша быў адміністратарам у кавярні, менеджарам па продажах, займаўся некамерцыйнымі праектамі і падпрацоўваў экскурсаводам, чым займаецца у вольны час і дагэтуль. Але ніводнае месца працы не спадабалася цётачкам з дэканата. Тады Павел знайшоў месца настаўніка непадалёк ад Менска і ў выніку сюды і размеркаваўся.

Працэдура размеркавання

«Працэс размеркавання для мяне праходзіў вельмі смешна. Калі ты пяць год вучышся, ты чакаеш нечага Такога. Магчыма, гэта мой юнацкі максімалізм, але я чакаў нечага сапраўды па маёй спецыяльнасці. Ты заходзіш па спісе, гэта як Еўрабачанне: «У Ашмяны адпраўляецца.... Антон Мартыненка!». «Вы, Махінаў, вам можам прапанаваць Шчучын, Масты. Вы з Гродна? Якраз! Лідскі раён» Гэта такое перадразмеркаванне ў сакавіку. Пасля ў цябе ёсць месяц, калі тваё ачко сціскаецца і ты хутка шукаеш працу».

Спробы «адкасіць»

«Думаў пайсці ў магістратуру. Але праходзіў толькі на платнае, грошай у мяне не было і тым больш, што згодна з новым кодэксам аб адукацыі, усё адно прыйшлося адпрацаваць. Падаваў дакументы ў Польшчу. Але ў дэканаце сказалі, што не адпусцяць».

Аднакурснікі

«Мой таварыш працуе ў Валожынскім раёне, некаторыя пазнаходзілі ў Менскім раёне школы, нехта ў Менску працуе, нехта ў Рэспубліканскім цэнтры дзяцей і моладзі, у музеях і архівах, нехта пайшоў у навуку. Ёсць таксама маладзечанскія школы, Дзяржынскі раён, Віцебск, у Нясвіжы. Тыя, хто вучыўся на платным, працуюць у асноўным не па спецыяльнасці».

Пачатак

«У мяне, ды і я гляджу па сабе і па сваіх калегах, у нас у ва ўсіх спачатку былі ружовыя акуляры, маўляў, мы зараз дзяцей навучым! І ты сутыкаешся з рэальнасцю, дзеці розныя ёсць, методыкі розныя трэба выкарыстоўваць. Адпаведна наступае момант, калі гэтыя ружовыя акуляры, такая эйфарыя спадае».

Расклад працы

З панядзелка па пятніцу заняткі ў першай палове дня. У другой альбо па сваіх справах еду ў Менск, альбо з паперкамі корпаюся ў школе. У тыдзень на паперкі сыходзіць 5-7 гадзін, праверыць сшыткі, журнал запоўніць, кантрольныя і г.д.

Начальства і калегі

«Начальства з павагай да маладых спецыялістаў ставіцца. У нас нават ёсць «школа маладых спецыялістаў»: сустракаемся ў фармаце дыскусій, воркшопаў, размаўляем у нефармальнай абстаноўцы наконт розных аспектаў працы, матывацыі вучняў, методык».

Абавязкі

«Я яшчэ класны кіраўнік у пятага класа, на гэта ў мяне чатыры гадзіны. Класныя гадзіны праводжу, мінулым разам дзеці прыносілі торцікі, святкавалі дзень народзінаў азін аднога. Наступную класную гадзіну планую правесці гульні на знаёмства, талерантнасць, успрыняцце адзін аднаго, каб яны вучыліся жыць у такім вось соцыуме.

Яшчэ трэба хадзіць па дамах і выяўляць бацькоў, якія не могуць забяспечыць дзяцей добрымі ўмовамі, дзяцей з сацыяльна небяспечных сямей.

Яшчэ трэба праводзіць з дзецьмі розныя пазакласныя мерапрыемствы, кантроль за наведваннем заняткаў, наяўнасць флікераў, школьнай формы».

Асаблівасці працы

«У мінулым годзе з дзявятымі класамі было цяжка працаваць. Калі я выглядаю як і яны, і мамкі, таткі па сорак гадоў прыходзяць, то псіхалагічна цяжка. На пачатку нават вахцёры глядзелі, тыпу «Вам чаго?» — «Я настаўнік». Не прызнавалі.

З пятым класам прасцей, бацькі адэкватныя. Прапусціў занятак, не выканаў хатняе заданне – тэлефануеш, і адразу выпраўляецца. Хаця з дзецьмі дзявятага класа прасцей дамаўляцца, але яны больш подлыя.

Але агулам я звяртаю ўвагу на пазітыў. Я такі пазітыўны настаўнік, што б не здаралася.

Бывае, старэйшыя вучні лезуць у фрэнды ў сацыяльных сетках. Я іх не дадаваў, проста стварыў суполку, дзе скідваю інфармацыю, напрыклад, каб заўтра прынеслі пэўныя дакументы, ці што заўтра дзяжурым і г.д.

Школа – гэта такі сацыяльны зрэз грамадства. Як думаюць дзеці, так думаюць іх бацькі. І гэта вельмі цікава, яны капіруюць мадэль паводзін сваіх бацькоў. Ёсць актыўныя, іх меншасць, ёсць пасіўныя, іх большасць. Мы вось нават, калі святкавалі дзень народзінаў, дзеці некаторыя уставалі як і іх бацькі з ліманадам у руцэ і такія з сур’ёзным выглядам: «А я вось хачу выпіць за Мішу – за тое, што ён такі прыгожы».

У мяне былі аднакурсніцы, якія ішлі працаваць настаўнікамі, бо адчувалі, што гэта іх. І зараз працуюць, кажуць, што цяжка, але ім падабаецца. У мяне ў школе таксама ёсць калегі, якія кажуць, што цяжка, але гэта іх. Я, магчыма, таксама да гэтай катэгорыі адношуся. Бо ты адчуваеш, што ты дзецям патрэбны. Школа насамрэч наркотык, настаўнік як ігла. Калі ты адчуваеш, што ты патрэбны, можаш трансляваць веды, камунікаваць. Праз гэта атрымліваеш унутранае задавальненне».

Што пасля?

«У мяне далей будзе армія. Я не ведаю, як беларускае войска мяне трансфармуе, ці я яго трансфармую:) Пасля буду альбо ў школе працаваць, як адзін з варыянтаў. Але працаваць настаўнікам – даволі цяжкая стратэгія для выжывання. Альбо буду працягваць адукацыю ў Еўропе. Альбо праца ў маскоўскай кампаніі гідам па Еўропе. Калі б не школа, я б ужо зараз там працаваў. Яшчэ варыянт – вярнуцца ў Гародню, такая амбіцыя жыцця, мара, адкрыць свой бізнес там. Бо Гародня – гэта мой горад і я хачу зрабіць яго лепш».

Пакуль малады спецыяліст вагаецца, што рабіць пасля адпрацоўкі, ягоныя вучні ўпэўнена кажуць пра сваю будучую прафесію. Пяты клас падзяліўся на некалькі праграмістаў, юрыстаў, рок-музыканта ды трэнера па каратэ. А ў Паўла на вырашэнне пытання яшчэ ёсць некалькі месяцаў.

Тэкст і фота Generation.by

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья Павел Махінаў: жыццё маладога спецыяліста-настаўніка
Читайте все статьи на Карте сайта

Jorja (посетитель):
вс, 08/05/2016 - 14:28

The truth just shines thorugh your post

Nyanna (посетитель):
вт, 10/05/2016 - 10:04

By fooling around I mean me rubbing myself over her panties, soiPmokeng at her vagina but never went passed the panties. I’ll Truro get mOre info from as to where and when she had em.

Viney (посетитель):
ср, 11/05/2016 - 18:29

BonjourJe ne cache pas que moi aussi j’aimerais gagner!!! mais surtout j&issuo;aimerarq, dès mon prochain passage à Paris, venir voir ce bel endroit qui a l’air si chaleureux et qui appelle toutes les oisives à se propulser dans un grand élan de créativité!!A très vite http://vgpxhs.com [url=http://vnaggtddrno.com]vnaggtddrno[/url] [link=http://egiomykiaie.com]egiomykiaie[/link]